"Мне Чарнобыль баліць..."

27.04.2021

  Да Дня Чарнобыльскай трагедыі Бачэйкаўская сельская бібліятэка для  вучняў 4 класа мясцовай сярэдняй школы правяла экалагічную гадзіну "Мне Чарнобыль баліць...".  Бібліятэкар Беразоўская Галіна Рыгораўна, якая ў той час пражывала ў горадзе Нароўлі, падзялілася з вучнямі сваімі ўспамінамі аб тых трагічных днях. Вучням быў прадстаўлены відэа-матэрыял пра Чарнобыльскую АЭС. Таксама ў Бачэйкаўскай сельскай бібліятэцы падрыхтавана выстава-агляд "Былое ў памяці не сцёрта". На выставе прадстаўлены кнігі дакументальнага і мастацкага зместу.