Моўны дзень “Мая родная мова – мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”

23.02.2024

 З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшоў моўны дзень “Мая родная  мова – мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”. 
На працягу дня праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” – зносіны паміж чытачамі і біліятэкарамі ажыццяўляліся выключна на беларускай мове. 
 Да свята на абанеменце аформлена выстава “Майстры беларускага слова”, а таксама праходзіла акцыя “Рэспект любімаму аўтару”, дзе кожны чытач меў магчымасць паставіць рэспект любімаму аўтару ці твору.
 Бібліятэкары чытальнай залы запрасілі да сябе на літаратурную гасцёўню вучняў 9 “Б” класса ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Бешанковічы ім.М. М. Ткачэнка”, дзе гучалі вершы, напісаныя беларускімі аўтарамі, прысвечаныя нашай роднай беларускай мове. Падлеткі таксама удзельнічалі ў віктарынах: “Пазнай пісьменніка”, ”Словаведы”, “Прадоўжы твор” і інш. Напрыканцы мерапрыемства ўсе атрымалі календары з рэцэптамі  беларускіх страў.