Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты — у кожным слове
Душа яднаецца з душой.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень накіраваны на папулярызацыю сваёй мовы, выхаванне ў насельніцтва павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Філіял “Драздоўская сельская бібліятэка” запрасіла дзяцей на літаратурна–гульнявую віктарыну “Мова родная – мова модная”. Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення свята. Пагаварылі аб неабходнасці ўшанавання і зберажэння беларускай мовы, як найдаражэйшага скарба, які застаўся нам ад продкаў. Удзельнікі мерапрыемства з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, адгадвалі беларускія загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, успаміналі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Гульня-віктарына атрымалася цікавай, пазнавальнай і вельмі карыснай.