«Мова родная – мова сэрца»

22.02.2023

  У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Святкаванне гэтага дня стала традыцыйным для нашай бібліятэкі.

 «Мова родная – мова сэрца» пад такой назвай прайшоў моўны дзень у бібліятэцы сёлета. Бібліятэкары запрасілі да сябе вучняў ДУА «Сярэдняя школа №2 г. п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі». 
 Спачатку работнікі абанемента пазнаёмілі вучняў з кніжным фондам бібліятэкі, расказалі пра выставы і акцыі, якія праходзяць у гэты час, правялі імправізаваны літаратурны батл, прысвечаны Дню роднай мовы: бібліятэкар пачынаў чытаць верш, а вучні павінны былі яго прадоўжыць. Пасля бібліятэкары чытальнай залы запрасілі да сябе на літаратурную гасцёўню «Сэрцам роднага слова краніся», дзе прысутныя праслухалі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў пра родную мову, даведаліся пра гісторую ўтварэння свята, нагадалі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадалі народныя загадкі. 
 Для чытачоў бібліятэкі працавалі кніжныя выставы: на абанеменце «Які цуд – мова мая родная», у чытальнай зале – «Роднай мовы гук чароўны».
 Мабільная перасоўная сістэма абслугоўвання чытачоў аддаленых вёсак – бібліёбус на працягу тыдня будзе запрашаць сваіх чытачаў наведаць выставу-параду «Вянок беларускіх раманаў».

                                                                                                                                             

         В.Р. Шыпуля