«Мы будзем кніжкі пазнаваць, жартаваць, адгадваць і здзіўляцца»

17.02.2023

 У філіяле «Дзіцячая раённая бібліятэка» прайшло чарговае цікавае мерапрыемства. «Мы будзем кніжкі пазнаваць, жартаваць, адгадваць і здзіўляцца». На ланцужок загадак запрасілі дзяцей ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза М.М.Ткачэнка».
 Падчас мерапрыемства школьнікі здзейснілі чарадзейнае вандраванне ў свет знакамітых казак,  прынялі ўдзел у віктарынах, адгадвалі загадкі.
 Мерапрыемства атрымалася цікавым і займальным.