Купалле – гэта адно з двух найвялікшых сонечных святаў беларускага этнасу. Вобразы – сімвалы купальскага абраду звязаны са святлом і пераможанай цемрай. Агонь і ліхая сіла, гаючыя расліны і небяспека, кепскія ўчынкі, памылкі і ачышчальная радасць… усё гэта знаходзім мы ў абрадавых спевах, гульнях і паданнях. Вось на такое фальклорнае свята “На Купалу ночка мала” 6 ліпеня і запрасілі усіх жадаючых Вярхоўская сельская бібліяітэка і Вярхоўскі СДК, а ўдзельнікі “Тэатра кнігі Васі Вясёлкіна” і тэатра-мініацюр “Забава” паказалі для прысутных тэатралізаванае прадстаўленне “А на Купала рана сонца грала”.