А на зямлі яго не згасне свет

09.02.2026

 Якую трэба мець адданасць
І сэрца сынава, каб так
Любіць палескі край туманны
І маці белы андарак.
Якую мужнасць мець патрэбна,
Каб хуткасці наперакор
Уваскрасіць і воблік зрэбны
Сяла, і водбліск даўніх зор.

П.Панчанка

 У беларускай літаратуры ёсць асобы, якія заўсёды прыцягваюць увагу да сябе даследчыкаў і чытачоў. На іх творах вучацца пачаткоўцы пісьменнікі, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх і навуковых твораў. Такой асобай з'яўляецца Іван Паўлавіч Мележ.
 Ён валодаў тымі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага мастака - цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, зоркай назіральнасцю, патрабавальнасцю да сябе як пісьменніку-грамадзяніну, любоўю да працы літаратара, да таго, што стала яго найгалоўным пакліканнем і сэнсам жыцця.  У гэтым годзе Беларусь адзначае 105-годдзе з дня нараджэння аўтара ”Палескiх хронік“.
Лаўрэат шматлікіх літаратурных і дзяржаўных прэмій Іван Мележ – аўтар раманаў, аповесцей і апавяданняў, п’ес, сцэнарыяў да телеспектакляў к телеспектаклям.
 8 лютага   бібліятэкар філіяла ”Вярхоўская сельская бібліятэка“ правяла літаратурны вечар ”А на зямлі яго не згасне свет“, прысвечаны 105–й гадавіне з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменнніка Івана Мележа. Карыстальнікі пачулі аповед пра жыццё   пісьменніка, пагаварылі пра яго знакавыя творы, успомнілі пра музей, які знаходзіцца на яго радзіме ў вёсцы Глінішча. 
 На выставе, арганізаванай у бібліятэцы, былі прадстаўлены зборы твораў І. Мележа розных гадоў, асобныя творы аўтара, кнігі і артыкулы аб яго жыццёвым і творчым шляху.