


Іван Мележ – беларускі пісьменнік, драматург і публіцыст. Яго творы, напоўнены глыбокім разуменнем народнага жыцця, любоўю да роднай зямлі, заслужана займаюць асаблівае месца ў фондзе беларускай літаратуры. 8 лютага адзначылі 105-годдзе з дня нараджэння гэтага славутага народнага пісьменніка.
Бібліятэкар філіяла ”Драздоўская сельская бібліятэка“ запрасіла сваіх чытачоў на літаратурную гадзіну ”А на зямлі яго не згасне свет“. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй Івана Мележа і асноўнымі тэмамі яго творчасці. Бібліятэкар расказала цікавыя факты з жыцця і творчай дзейнасці пісьменніка. Была аформлена тэматычная кніжная выстава і праведзены агляд літаратуры, прадстаўленай на ёй.
