"Нам у спадчыну засталіся яго творы"

10.01.2019

 90-годдзю таленавітага беларускага пісьменніка Івана Сяркова быў прысвечаны літаратурны відэапартрэт "Нам у спадчыну засталіся яго творы", які прайшоў у дзіцячай бібліятэцы 10 студзеня.

 Шасцікласнікі даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях І.Сяркова, пра творы, у якіх пісьменнік адкрывае своеасаблівы свет рабят - падлеткаў, аднагодкаў аўтара, дзяцінства якіх было апалена ваенным ліхалеццем.

 Напрыканцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны і паглядзелі ўрывак з фільма па кнізе І.Сяркова "Мы - хлопцы жывучыя".