Бібліятэкары філіяла «Ульская сельская бібліятэка» запрасілі дзяцей аздараўленчага лагера на літаратурную віктарыну «Найлепшы знаўца казак» (па казках Я. Коласа), прымеркаваную да 140 гадоў з дня нараджэння пісьменніка.
Як цудоўна гэта, дзеці,
Што ёсць казачкі на свеце –
Добрыя, чароўныя!
Калі ўсе іх прачытаць,
То мудрэйшым можна стаць.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю Якуба Коласа. Затым паслухалі казкі «Рак–вусач» і «Два зайцы», адказалі на пытанні віктарыны.