«Няхай будзе сонейка, няхай будзе мова, няхай будзем мы»

10.02.2023

 У рамках Тыдня роднай мовы у філіяле «Дзіцячая раённая бібліятэка» арганізавана выстава «Няхай будзе сонейка, няхай будзе мова, няхай будзем мы».
 Самай важнай для любога чалавека з’яўляецца тая мова, на якой ён вучыцца размаўляць і пазнаваць навакольны свет. Гэта мова дзяцінства, мова, на якой размаўляюць у сям’і, мова першых узаемаадносін у грамадстве. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
 Запрашаем на выставу ўсіх, хто зацікаўлены вывучэннем беларускай мовы. 
На выставе прадстаўленны кнігі беларускіх аўтараў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Яўгеніі Янішчыц і інш.