«Няма лепшае рэчы, чым пагрэцца каля печы»

25.01.2023

 У філіяле «Вярхоўская сельская бібліятэка» прайшло чарговае цікавае мерапрыемства. На літаратурна–фальклорную вечарыну «Няма лепшае рэчы, чым пагрэцца каля печы» запрасілі дарослых і дзяцей. Бібліятэкар разам з работнікамі СДК імкнуліся пазнаёміць гасцей з бытам і культурай нашага народа праз беларускі фальклор, музыку і літаратуру.
 Падчас сустрэчы госці разам з Гаспадыняй, Катом, Дамавым і Злыднем прымалі ўдзел у гульнях («Кот Апанас», «Гасцінцы», «Рэчы каля печы»), спявалі. Не абыйшлося і без народных танцаў. Напрыканцы ўсе разам частаваліся традыцыйнымі беларускімі стравамі.