Няма Радзімы без бацькоўскай хаты;
Бусліны клёкат – гэта родны дом;
Ты будзеш жыць шчасліва і багата ,
Калі над хатай – буслава гняздо.
П.Панчанка
4 студзеня Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей дашкольнага узросту на ўрок –экскурсію “Няма Радзімы без бацькоўскай хаты”. Падчас гутаркі дзеці даведаліся : што такое Бацькаўшчына?,чаму Беларусь так называецца?, якая яна, наша зямля? Потым усе разам з бібліятэкарам і выхавацелямі адправіліся ў падарожжа ў этнаграфічны музей “Беларуская хатка”, дзе пазнаёміліся з прадметамі працы і быту , якімі карысталіся нашы продкі ў далёкім мінулым.
На мерапрыемстве гучалі вершы пра Беларусь, узгадалі прыказкі і прымаўкі.