Няма ў свеце цуда дзівосней, чым кніга

11.09.2026

 10 верасня, да Дня беларускага пісьменства, бібліятэкары філіяла ”Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б. П. Беляжэнкі“ запрасілі вучняў малодшых класаў ДУА ”Бачэйкаўская сярэдняя школа імя М. А. Высагорца“ ў захапляльнае падарожжа ў часе ”Няма ў свеце цуда дзівосней, чым кніга“.
 Школьнікі здзейснілі прыпынкі ў трох гістарычных эпохах: ”Старажытнасць“, ”Асветнікі“ і ”Сучаснасць“. На кожным этапе юных вандроўнікаў чакалі цікавыя выпрабаванні. Дзеці з азартам складалі словы і тлумачылі іх значэнні, збіралі з рассыпаных частак прыказкі пра кнігу і родную мову, а таксама перакладалі папулярныя інтэрнэт-тэрміны на беларускую мову.
 Гэта незвычайнае падарожжа дапамагло ўдзельнікам убачыць і зразумець, які доўгі і слаўны шлях прайшло беларускае пісьменства — ад старажытных вытокаў і першых друкаваных кніг да сучасных лічбавых тэхналогій і QR-кодаў.