“Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”

17.12.2021

 “Ёсць паэты, якія пішуць творы, каб потым з ix выдаць выбранае, але ёсць i паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх i належыць Максім Багдановіч”.
Максім Танк.

  У снежні споўнілася 130 год з дня нараджэння вядомага паэта, перакладчыка, публіцыста  Максіма Багдановіча.
   Каб лепш пазнаёміцца з жыццём і творчасцю беларускага паэта ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза Міхаіла Мікалаевіча Ткачэнкі"  прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з этапамі жыцця і творчасці пісьменніка, яго выдатнымі творамі. 
   Да мерапрыемства падрыхтавана выстава, на якой прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці вялікага беларускага паэта.