18 красавіка дзіцячая раённая бібліятэка запрасіла дзяцей на літаратурна-фальклорнае вандраванне “Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю радзіму”.
Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў.
Менавіта аб ручніках ішла размова з майстрам Бешанковіцкага Дома рамёстваў, якая пазнаёміла пяцікласнікаў з гісторыяй узнікнення беларускага старажытнага ручніка, разнастайнасці арнаменту і значэнне сімвалаў на ім, а таксама традыцыях яго выкарыстання. На выстаўцы “Родны край у арнаментах” былі прадстаўлены вырабы дома рамёстваў і літаратура па тэме.