Па старонках Чырвонай кнігі

16.06.2022

    15 чэрвеня бібліятэкарам Бешанковіцкай гарпасялковай бібліятэкі Казак С.А. была праведзена эўрыстычная гутарка з элементамі гульні “Рэдкія жывёлы: апошні шанс іх убачыць” для выхаванцаў дзіцячага сада № 5 г.п. Бешанковічы. Яна падрыхтавала фотаздымкі дзікіх жывёл, якія занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі Беларусь і цікавыя факты пра іх. Бібліятэкар спытала ў дзяцей, якіх жывёл на фотаздымках яны ведаюць? Атрымаўшы адказы дзяцей, яна расказала пра Чырвоную кнігу, прывяла цікавыя факты пра жывёл, занесеных у гэту кнігу. Потым яна чытала вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, загадвала загадкі.  
    Напрыканцы мерапрыемства дзеці падзяліліся на дзве каманды і складалі пазлы з жывёламі: хто хутчэй? Якія жывёлы былі на пазлах? Перамагла каманда дзяўчынак.
   Таксама ў бібліятэцы была падрыхтавана фота-выстава “Эка-факт”. Наведвальнікі маглі нетолькі паглядзець фотаздымкі дзікіх жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу рэспублікі Беларусь, але і атрымаць цікавую інфармацыю пра іх.