Да Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў філіяле «Бачэйкаўская сельская бібліятэка ім. Б.П.Беляжэнкі» прайшоў літаратурны дыліжанс пад назвай «Падарожнічай, чытай, пазнавай». Дзеці ўдзельнічалі ў займальным падарожжы ў цудоўную краіну казак і вершаў з гульнямі, загадкамі і конкурсамі.Таксама была арганізавана выстава-фантазія «Кніжнае раздолле». Мерапрыемства атрымалася павучальным, вясёлым і займальным.