Падарожжа ў краіну здаравячкоў

03.11.2023

 2 лістапада ў філіяле "Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П.Беляжэнкі" прайшла пазнавальна-гульнёвая праграма "Падарожжа ў краіну здаравячкоў".
 Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні малодшага школьнага ўзросту. Бібліятэкар расказала аб тым, як трэба адносіцца да свайго здароўя, абагульніла веды дзяцей аб правільным харчаванні. А затым былі гульні і конкурсы з доктарам Пілюлькіным. Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна.