“Падарожжа ў мінулае”

12.11.2021

 11 лістапада 2021 года ў рамках работы краязнаўчага клуба “Прыдзвінне” прайшла гістарычная гадзіна пад назвай “Падарожжа ў мінулае”, прысвечаная 55-годдзю с пачатку раскопак стаянкі першабытнага чалавека Асавец-2, якая была выяўлена ў 1966 годзе.
 На мерапрыемства былі запрошаны беларускі археолаг, кандыдат гістарычных навук загадчык аддзела археалогii першабытнага грамадства Дзяржаўнай навуковай ўстановы "Інстытут  гісторыі Нацыянальная акадэміі навук Беларусі" Максім Міхайлавіч Чарняўскі. Які непасрэдна і узначальвае гэтыя раскопкі. А таксама навуковы супрацоўнік Дзяржаўнай ўстановы “Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей" Станяслаў Пятровіч Леаненка. Які з’яўляецца шматгадовым удзельнікам раскопак.