У Драздоўскай сельскай бібліятэцы з 15 па 26 лістапада дзейнічае кніжная выстава “Паэт зямлі з найменнем Беларусь”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча.
Уладзімір Караткевіч… Гэта яго называюць гонарам і сумленем беларускай літаратуры. Лёс даў Уладзіміру Сямёнавічу кароткае жыццё – усяго няпоўныя 54 гады, але ён змог з бляскам сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, драматургіі ,публіцыстыцы і крытыцы, у дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе