Партрэт-ушанаванне “Свята ў хату”

16.11.2017

16 лістапада ў РДБ, у рамках праграмы “Чарадзейная скарбонка”, прайшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэткі і пісьменніцы Раісы Баравіковай. Партрэт-ушанаванне “Свята ў хату” падрыхтавала і правяла бібліятэкар Любачка Людміла Анатолеўна.

 Талент аўтаркі ў творах для  дзяцей рэалізаваны ў жанры апавяданняў, казак і псіхалагічнай фантастыкі. Менавіта такія кнігі і былі прадстаўлены на імправізаванай выставе. Кнігі Раісы Баравіковай з чарадзейнымі і займальнымі сюжэтамі зацікавілі 6-класнікаў сваёй рамантыкай і высакароднасцю.

Заг. дзіцячай бібліятэкі Н.М.Галавешка.