“Пасядзелкі ў цёткі Васілісы”

20.12.2018

    20 снежня Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх самых маленькіх чытачоў, а таксама ўсіх жадаючых на “Пасядзелкі ў цёткі Васілісы”.

Будзем мы гуляць і цешыць

І дарослых і дзяцей.

Прыпаслі мы тут для вас

Спраў на ўсякі смак:

Каму казку, каму загадку,

Каму вітанні, каму пажаданні.

 На свята завітаў казачны герой Дзед Барадзед, які растлумачыў усім прысутным, што азначае слова “пасядзелкі”.

 Дашкаляты разам з дарослымі і Дзедам Барадзедам чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў гульні, танчылі, адгадвалі загадкі.

Напрыканцы пасядзелак усе разам пагулялі ў гульню “Пажаданне”.

 У добрым настроі вярталіся дзеці ў дзіцячы садок.