19 кастрычніка прайшоў семінар сельскіх бібліятэкараў ДУК “Бешанковіцкая ЦБС” “Павышэнне эфектыўнасці функцыянавання бібліятэкі: метадычны калейдаскоп ”.
У рамках семінара сельскія бібліятэкары атрымалі метадычныя кансультацыі: "Вымярэнне эфектыўнасці і якасці работы бібліятэкі" (Мароз Т. І. – заг. аддзела маркетынгу ЦРБ), "Сельская бібліятэка – цэнтр адраджэння і развіцця культурнай спадчыны" (Капойка А.А. – метадыст аддзела маркетынгу ЦРБ).
Вопытам работы падзяліліся супрацоўнікі раённых бібліятэк: "Дзеці ў бібліятэцы: даступна, камфортна, цікава" (Карнакова Н.М.. – заг. дзіцячай раённай бібліятэкі), "Платныя паслугі публічных бібліятэк: патэнцыял і перспектывы" (Куц Н.І. – заг. аддзела абслугоўвання ЦРБ).
Цікавым і карысным атрымаўся круглы стол " Прывабны воблік агульнадаступнай бібліятэкі: тэхналогія стварэння", які падрыхтавала і правяла Мароз Т. І. – заг. аддзела маркетынгу ЦРБ .
Змястоўнымі былі парады спецыяліста (Насыр В.В. – бібліятэкар аддзела маркетынгу) "Інавацыйныя формы мерапрыемстваў: арганізацыя і тэхналогія правядзення".