Першадрукары з беларускай зямлі

08.09.2025

  Бібліятэкары філіяла "Ульская сельская бібліятэка" запрасілі навучэнцаў ДУА "Ульская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя Л.М. Даватара” на гістарычны экскурс "Першадрукары з беларускай зямлі".
 Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх культурных свят краіны. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў, пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі.
 Дзеці ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны "Асветнікі зямлі беларускай". Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы, пакінуўшы яскравыя ўражанні і жаданне глыбей вывучаць культурную спадчыну сваёй краіны.