«Пра нашу Радзіму праўдзівая песня»

19.09.2022

 17 верасня спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, выдатнага грамадскага дзеяча, класіка айчыннай літаратуры. З нагоды гэтага у філіяле «Вярхоўская сельская бібліятэка» прайшла літаратурная вечарына «Пра нашу Радзіму праўдзівая песня».
 Быць паэтам – вельмі цяжкая місія. Менавіта таму паэтамі становяцца толькі выбраныя. Колькі існуе чалавецтва, столькі нараджаюцца людзі, якія маюць здольнасць да своеасаблівага ўспрымання рэчаіснасці. Яны здольныя ўбачыць незвычайнае ў самым звычайным і звыклым: як казаў адзін паэт, «у адным імгненні бачыць вечнасць, вялікі свет – у пясчынцы, неба – у чашачцы кветкі». Гэта і ёсць тое, што мы называем творчасцю, а чалавека з такімі здольнасцямі – таленавітым. Гэтыя словы можна цалкам аднесці да асобы Максіма Танка.
 Бібліятэкар распавядала пра жыццёвы і творчы шлях паэта. На працягу мерапрыемства гучалі вершы ў выкананні чытачоў. 
 Да вечарыны падрыхтавана кніжная выстава «Жыццё ў паэзіі».