У рамках школьнага праекта “Вобразы птушак у малых жанрах беларускага фальклора” раённая дзіцячая бібліятэка правяла тэматычны агляд літаратуры і медыяпрэзентацыю “Птушкі побач з намі” для малодшых школьнікаў. У аглядзе былі прадстаўлены лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў, з якіх дзеці даведаліся аб птушках Беларусі. Тэма зацікавіла дзяцей. Яны вельмі эмацыянальна абмяркоўвалі вядомых птушак, адказвалі на пытанні Як?, Чаму? і Навошта?
Пра што спяваюць птушкі? Навошта птушкам пер’е? Ці смачнае “птушынае малако”? Ці можна зразумець птушыную мову? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні дзеці даведаюцца з гукавой віктарыны і літаратурнай гульні, якія будуць працягам праекта.
Н.М.Галавешка.