Роднай мовы пералівы

20.02.2025

Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мову родную любі.

 Бібліятэкары філіяла ”Ульская сельская бібліятэка“ наведалі  ДУА”Ульскі дзіцячы сад“.
 ”Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…“ – такімі словамі Максіма Танка пачалася гадзіна роднай мовы ”Роднай мовы пералівы“. 
 На працягу мерапрыемства гучала толькі беларуская мова: дзеці адгадвалі загадкі, чыталі вершы, удзельнічалі ў гульнях.
 Пазнаёміліся з кніжнай ваставай ”Родная мова“.
 Менавіта праз кнігу дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту і, галоўнае, мовы нашых продкаў. 
 Дзеці атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.