Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.
Якуб Колас
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў філіяле “Ульская сельская бiблiятэка” для вучняў і моладзі прайшла гадзіна роднай мовы “Роднай мовы ветлівыя словы”.
Падчас мерапрыемства дзеці чыталі вершы пра родную мову, разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, нагадалі назвы беларускіх гарадоў.
У свеце існуюць шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, у нас яна беларуская.