


Да Міжнароднага дня роднай мовы ў рамках праекта “Мабільная бібліятэка для старэйшага пакалення” бібліятэкар бібліёбуса правёў мерапрыемства “Родная мова – крыніца жыватворная” ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Прысутныя прынялі ўдзел у гульнях, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, складалі пасловіцы.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці.

