У філіяле «Задарожская сельская бібліятэка» арганізавана выстаўка карцін Гарбуновай А.Л.
Творчыя работы Ганны Леанідаўны бралі ўдзел у перасовачнай выставе па гарадах Віцебскай вобласці, выстаўляліся ў Віцебскім краязнаўчым музеі.
Чытачы бібліятэкі з цікавасцю разглядалі карціны маладога мастака і дзівіліся, як прыгожа намаляваны знаёмыя ім пейзажы. Многія былі пад уражаннем ад таго, што побач з імі жыве такі таленавіты мастак.