22 мая Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей з дзіцячага садка ў "Беларускую хатку" на фальклорнае свята "Ручнічок сабе гатавала".
Бібліятэкар сумесна з працаўнікамі Вярхоўскага СДК знаёміла дзяцей са звычаямі і абрадамі беларускага народа. Пагаварылі аб беларускім вышытым ручніку, аб традыцыях выкарыстання яго амаль ва ўсіх значных абрадах і звычаях. Шматлікі, зменлівы ручнік пераўтвараецца то ў вясельны падножнік, то ў падарунак, то ў магічную рэч. З пакон вякоў на гасціннай беларускай зямлі гасцей сустракаюць хлебам - соллю.
Разам з дарослымі дзеці спявалі песні, танчылі танцы "Лявоніха, "Ручнік".
На прыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім , каб ніколі не скончылася беларуская дабрыня ды паважнасць, працаздольнасць ды таленавітасць.
Няхай нам часценька
Шанцуе на госці.
Ніхто каб ніколі
Не меў на нас злосці.
Не мінайце нашай хаты
І прыходзьце вы да нас.
Пірагамі мы заўсёды
Пачастуем госці вас.