"Рыцар сумлення і свабоды"

19.06.2019

 18 чэрвеня Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла дзяцей школьнага ўзросту на літаратурную гадзіну "Рыцар сумлення і свабоды", прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.
 "Лёс збярог нам Васіля Быкава, каб ён жыў і пісаў ад імя цэлага пакалення, ад імя тых, што юнакамі спазналі вайну і ўзмужнелі духам са зброяй у руках, для якіх дзень жыцця быў роўны веку жыця", - так казаў кіргізскі пісьменнік Чынгіз Айтматаў.
Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава, на якой прадстаўлены творы пісьменніка. Разам з бібліятэкарам дзеці ўзгадалі  жыццёвы і творчы шлях В. Быкава.