“Са спадчынай у будучыню”

08.09.2017

 Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем свята, якое мае для нас велізарнае культурна-гістарычнае значэнне, – Дзень беларускага пісьменства. У 2017 годзе яно адзначана на старажытнай полацкай зямлі. Сёлятняя ўрачыстасць асабліва адметная, бо спалучае і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, і 1155-годдзе горада Полацка.

 У тысячагадовай гісторыі нашага народа ёсць шмат памятных дат, адзначаных чырвоным радком. Наша гісторыя і сучаснасць арганічна паяднаны. З утварэння найстаражытнейшага горада і Полацкага княства пачалася наша дзяржаўнасць. З таго часу, як князёўна Прадслава прыйшла ў Сяльцо і заснавала пад Полацкам манастыр, пачалася наша духоўнасць. З нараджэння палачаніні Ф.Скарыны пачалася наша асвета. Аб гэтым і шмат яшчэ аб чым паведала вучням 5 класа ДУА” Сярэдняя школа №2” гістарычнае падарожжа ў часе “Са спадчынай у будучыню”, якое прайшло ў раённай дзіцячай бібліятэцы 7 верасня.

Н.М.Галавешка.