"Сцежкамі роднага краю"

15.04.2016

 14 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы адбылася гісторыка-краязнаўчая вандроўка "Сцежкамі роднага краю". Па родных сцяжынках дзеці віртуальна вандравалі разам з бібліятэкарам і супрацоўнікам Бешанковіцкага гісторыка-краязнаўчага музея Леаненкам Станіславам Пятровічам. Вучні пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі, гістарычнымі мясцінамі, удзельнічалі ў раскопках старажытнай стаянкі "Асавец - 2". У заключэнні усе падарожнікі сышліся на думцы, што гісторыя і хараство роднага краю найбольш кранае нашу душу.