5 чэрвеня ў бібліятэцы аграгарадка Бачэйкава прайшла літаратурная гадзіна, прысвечаная 80-годдзю Барыса Паўлавіча Беляжэнкі “Сцяжынкамі паэта і празаіка”.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і творчасцю нашага славутага земляка. Прад слухачамі прадстаў вобраз не толькі знакамітага літаратара, але і шматграннага, захопленага чалавека. Увазе чытачоў прадстаўлена кніжная выстава твораў Барыса Паўлавіча. Прагучалі вершы паэта-земляка у выкананні вучаніц восьмага класа.
Мерапрыемства атрымалася цікавым і змястоўным.