24 чэрвеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, празаіка, публіцыста, драматурга Кузьмы Чорнага.
Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на літаратурны вечар “Сэрца, у якім месціцца цэлы свет” , прысвечаны аўтару.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры распавядала прысутным пра жыццёвы і творчы шлях Кузьмы Чорнага.
Да мерапрыемства прымеркавана выстава “Летапісец свайго часу”.