

4 снежня на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў агляд кніжнай выставы “Шчодры ў душы, мудры ў літаратуры”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, паэта, драматурга, сцэнарыста і публіцыста Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
У бібліятэку былі запрошаны вучні 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №1 г. п. Бешанковічы імя І.І.Строчка”. Дзеці пазнаёміліся з кароткай біяграфіяй пісьменніка і яго творамі, напісанымі ў жанры дэтэктыўнага і гістарычнага рамана: "Дзікае паляванне Караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі", "Вока Тайфуна” і інш.

