Шчырыя словы для дзяцей

25.09.2019

                          Я хаджу па белым свеце
                          І гляджу, як вы жывеце.
                          Калі трэба – памагу,
                          Бо я ўсё рабіць магу.
                          Хто я? Дзед-Барадзед,
                         Абышоў белы свет,
                         А цяпер у ціхі час
                         Завітаў да вас.

  Хто з маленькіх беларусаў ў свой час не пачуў гэтай вясёлай песенькі з перадачы “Калыханка?”. Аўтар яе слоў паэт Артур Вольскі. 
 25 верасня з нагоды 95-ці годдзя з дня нараджэння А.Вольскага ў дзіцячай раённай бібліятэцы адбылося літаратурнае знаёмства “Шчырыя словы для дзяцей”. Юныя чытачы пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і яго творамі, якія прасякнуты дабрынёй, адкрытасцю, сяброўствам і любоўю да роднай зямлі і сваёй Бацькаўшчыны. Дзеці чыталі вершы, слухалі ўрыўкі з твораў пісьменніка, адгадвалі загадкі і глядзелі мультфільмы па творах А.Вольскага.