Шырокая Масленіца

23.02.2026

 У час святкавання масленічнага тыдня ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Бешанковіцкага раёна бібліятэкарамі цэнтральнай раённай бібліятэкі праведзена фальклорна-гульнявая  праграма «Шырокая Масленіца».
 Падчас мерапрыемства ўдзельнікі адправіліся ў падарожжа па традыцыях масленічнага тыдня, пазнаёміліся з гісторыяй свята, а таксама ў гульнявой форме ўспомнілі, як называецца кожны дзень свята.
Забаўляльная праграма прайшла ў цёплай абстаноўцы і выклікала станоўчыя эмоцыі ва ўсіх прысутных.