Асколкі сярод пажаўцелага хлеба,
Яны як бязвоблачныя дзянькі,
Рассыпаны, нібы кавалачкі неба,
То кветкі Радзімы маёй васількі...
22 мая ў Вярхоўскай сельскай бібліятэцы прайшла тэматычная вечарына “Сінь – васількі” з удзелам гасцей агр. Вярхоўя турыстычнай групы вучняў СШ №25 г. Віцебска.
Вядучыя распавядалі гасцям пра кветачку, якая мае сваю загадкавасць, сваю гісторыю. Сярод мноства палявых кветак васілёк - своеасаблівы сімвал Беларусі. Гэта кветачка жыве ў песнях, казках, легендах і паданнях. Вось з адной такой легендай і пазнаёміліся вучні.
На прыканцы мерапрыемства бібліятэкар выказала словы – пажаданні гасцям:
Любіце травы, дрэвы, рэкі,
Прастор палёў, блакіт нябёс,
Цаніце Працу, Чалавека,-
І Бог вам дасць спагадны лёс.
А каб цанілі вас у свеце,
(Я лепшых слоў не падбяру),
Шануйце дзіва на планеце –
Святую нашу Беларусь.
А.Ставер “Размова з нашчадкамі”