24 ліпеня ў філіяле «Вярхоўская сельская бібліятэка» прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Слоў і думак сейбіты», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Я.Купалы і Я.Коласа.
На мерапрыемстве гучалі вершы пісьменнікаў у выкананні дзяцей і дарослых. Вядучыя на фоне прыгожай беларускай музыкі пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Я.Купалы і Я.Коласа.