«Слова жывое, роднае, гаваркое»

22.02.2023

  Да Дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле «Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П.Беляжэнкі» прайшоў урок роднага слова пад назвай «Слова жывое, роднае, гаваркое». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна ім. М.А Высагорца». Дзеці даведаліся, як узнікла беларуская мова, дазналіся аб тым, чаму наша мова жывая, родная, гаваркая, з задавальненнем разгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, чыталі вершы беларускіх паэтаў.