Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы…
Гэтыя радкі з верша М. Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” далі пачатак падарожжу ў гісторыю слуцкіх паясоў, якое прайшло 15 лістапада ў дзіцячай раённай бібліятэцы.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага аб часе, калі князі Радзівілы заснавалі мануфактуру ў Слуцку для вырабу паясоў, на якія віды яны падзяляліся, з якіх нітак вырабляліся і якую мелі даўжыню, арнамент, колер. Цікава было і тое, што паясы завязвалі на той ці іншы бок у залежнасці ад жыццёвых абставін. Пяцікласнікі даведаліся, дзе зараз захоўваюцца паясы і яшчэ атрымалі шмат цікавай інфармацыі на гэту тэму.
Выстава, на якой былі прадстаўлены кнігі і сучасныя тканыя паясы з Бешанковіцкага Дома рамёстваў, зацікавіла дзяцей.