5 ліпеня споўнілася 60 гадоў вядомай беларускай пісьменніцы, журналісту, аўтару зборнікаў паэзіі, прозы, драматычных твораў, эсэ, твораў для дзяцей – Людміле Іванаўне Рублеўскай. З гэтай нагоды на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі аформлена кніжная выстава ”Спасціжэнне Радзімы“, дзе змешчаны творы пісьменніцы, якія ёсць у фондзе бібліятэкі. Людміла Іванаўна – Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года. Яна аўтар больш трох дзесяткаў кніг паэзіі, прозы, гістарычных эсэ. Піша як для дзяцей, так і дарослых. Яе творы перакладзены на рускую, нямецкую, англійскую, французскую, балгарскую, польскую і дзясяткі іншых моў. У прозе Людмілы Рублеўскай удала спалучаюўцца гістарычны, прыгодніцкі, дэтэктыўны жанры, рамантызм і тонкі гумар. Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з творчасцю пісьменніцы.