Філіял «Дзіцячая раённая бібліятэка» запрасіла дзяцей ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы імя Героя Савецкага Саюза М.М. Ткачэнка» на краязнаўчую гутарку «Старажытныя роды Бешанковіцкага краю».
Наша вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Багата наша бацькаўшчына на славутыя імёны. Сярод іх знакамітыя дзеячы ў ваенным майстэрстве і ў палітыцы, выдатныя асветнікі і вучоныя, таленавітыя літаратары і мастакі.
Дзеці пазнаеміліся з жыццем такіх знакамітых землякоў, як Леў Сапега, Багдан Агінскі, Іаахім Храптовіч і інш.
Таксама пазнаёміліся з выставай «Мілая сэрцу правінцыя – Бешанковічы, родны куток». Паглядзелі відэа «Бешанковіччына: ад мінулага да сучаснасці».