Струменіць беларускай мовы ручаёк

22.02.2024

 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэкар філіяла “Бачэйкаўская сельская бібліятэка імя Б.П.Беляжэнкі” Піўчэўская Л.А. правяла для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту Бачэйкаўскай школы моўны марафон “Струменіць беларускай мовы ручаёк”. Вучні замацавалі веды па беларускай мове ў конкурсах “Перакладчыкі”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, успомнілі беларускія народныя гульні, святы, адгадалі загадкі. Самыя актыўныя ўдзельнікі марафону атрымалі дыпломы. Мерапрыемства садзейнічае выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы.