Свята для маленькіх

10.02.2022

 9 лютага бібліятэкар філіяла “Бешанковіцкая гарпасялковая бібліятэка” Казак С.А. правяла інтэлектуальна – забаўляльную гульню “Тыграманія”. Яе удзельнікамі сталі выхаванцы старэйшых груп дзіцячага сада №5 г.п. Бешанковічы. Гульня праходзіла ў актавай зале дзіцячага сада. Да мерапрыемства дзеці намалявалі партрэты тыгра, менавіта імі і была аздоблена зала.

 Гульня складалася з трох конкурсаў: “Тыгралэнд”, “Тыграмэн” і “Тыграня”. Конкурс “Тыгралэнд” складаўся з пытанняў пра тыгра і варыянтаў адказаў на іх; конкурс “Тыграмэн” – міні–спаборніцтва па армрэстлінгу; конкурс “Тыграня” – выразнае чытанне верша пра тыгра. Былі падведзены вынікі конкурса малюнкаў і вызначаны тры лепшыя работы: “Сапраўдны тыгр”, “Сумны тыгр” і “Пушысты тыгр”.
Напрыканцы гульні адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў і пераможцаў; усе  атрымалі салодкія прызы.  
 Святлана Аляксандраўна запрасіла дзяцей стаць чытачамі бібліятэкі, паказала кнігі пра жывёл з прыгожымі ілюстрацыямі.