Свята з беларускімі прысмакамі

30.10.2023

 28 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Вярхоўская сельская бібліятэка” запрасіла дарослых і дзяцей на гадзіну народных звычаяў “Свята з беларускімі прысмакамі”. 
 З глыбокай даўнасці прыйшоў гэты звычай – збірацца разам . Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а усё ж такі засталася ў народзе любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў.
 На мерапрыемстве гучалі беларускія народныя песні, прыпеўкі, прысутныя адгадвалі загадкі , чыталі тэксты скарагаворак без трэніровак, танцавалі беларускія народныя танцы :”Лявоніха”, Трасуха”, гулялі ў гульню  “Хто хутчэй скруціць клубочак”.
 Шчырыя Гаспадары і удзельніцы клуба “Затейницы” запрасілі да  стола, каб пачаставаць беларускімі прысмакамі.

Народ  беларускі,  гасцінны  народ. 
 І  любіць  прыгожыя  святы,
Дзе  столькі  вясёлых,  цудоўных  прыгод,
 Дзе  стол  накрываюць  багаты.
А  стравы  такія, 
што  нашы  дзяды  калісьці  яшчэ  гатавалі,
Нашчадкі  да  нашых  часоў  праз  гады
 Рэцэпты  тых  страў  захавалі.
Мы  верым,  што  звычаі  нашы  не  ўмруць,  
майстэрства  народа  не  стухне
Няхай  жа  традыцыі  нашы  жывуць 
 І  ў  песнях,  і  ў  святах,  і  ў  кухні.