3 чэрвеня Вярхоўская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на вусны часопіс «Святая асветніца Белай Русі». Сустрэча прысвечана адной беларускай асветніцы, той, што ўпрыгожыла нашу Беларусь высокімі духоўнымі і маральнымі подзвігамі, якая з’яўляецца сімвалам праведнасці, шчырай набожнасці, узорам самаадданага служэння свайму народу, Бацькаўшчыне.
Еўфрасіння Полацкая прызнана заступніцай зямлі беларускай. Можа дзякуючы ёй наш беларускі народ, нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, што дасылае яму час, застаецца ў большасці сваёй дружалюбным, міралюбівым і чулым да чужой бяды.
Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока.
Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, як зорка…
Мове, адзінай дзяржаве
Шчэ толькі злучацца –
Свет нас прымаў як народ
Па адной палачанцы.
Д.Бічэль-Загнетава
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай «Нябесная апякунка Беларусі» .
Г.М.Курмель.